Архiтэктура гарадоў i забудоў |
|
Гарады сканцэнтроўвалi вялiкую колькасць насельнiцтва, якую трэба было абаранiць ад нападаў ворагаў цi дзiкага звера. Менавiта на буйных водных шляхах узнiклi найбольш знатныя гарады: полацк, Вiцебск, Гродна i iнш. Рэкi забяспечвалi насельнiцтва вадой i з'яўлялiся значнымi перашкодамi для непрыяцеля. Таму амаль усе гарады ўзнiклi на рэках, звычайна на ўзвышшы пры злучэннi дзвюх рэк. Гэтыя ўзвышшы былi месцамi фармiравання старажытнейшых частак гарадоў – дзядзiнцаў. Iх абносiлi штучнымi абарончымi ўмацаваннямi – равамi i высокiмi землянымi валамi з драўлянымi сценамi i вежамi. Зараз такiя перашкоды – нiкчэмныя, але ў былыя гады, калi не iснавала агнястрэльнай зброi, а толькi мячы i стрэлы, падобныя перашкоды здавалiся непрабiўнымi.
|